10.И҆сповѣ́дꙋю є҆ди́но креще́нїе во ѡ҆ставле́нїе грѣхѡ́въ. | Прызнаю адно хрышчэньне дзеля ачышчэньня ад грахоў. |
11.Ча́ю воскр҇нїѧ ме́ртвыхъ: | Чакаю ўваскра- шэньня мёртвых: |
12.и҆ жи́зни бꙋ́дꙋщагѡ вѣ́ка. А҆ми́нь. | і жыцьця будучага веку. Амінь. |
Вседержи́тель — гэта азначае, што Бог ёсьць Істотай усемагутнай; усё зьдзержвае сілай Сваёй.
Ви҆димымъ же всѣ҆мъ и҆ неви҆димымъ — словамі гэтымі падчырківаецца ўсемагутнасьць Тварца, Які стварыў усе істоты і рэчы — ня толькі тыя, каторыя перад вачыма нашымі, але й тыя, якіх мы ня бачым.
Є҆́діноро́днаго — значыць адзінага зроджанага з Істоты Бога Айца.
Пре́жде всѣ́хъ вѣ́къ. Тут праводзіцца думка, што Іісус Хрыстос, як Бог, радзіўся тады, калі яшчэ нічога ня было, нават час ня быў створаны.
Рожде́нна, несотворе́нна — г. ё. Іісус Хрыстос быў зроджаны, але ня створаны, што сьведчыць аб Яго боскім паходжаньні.
И҆́мже всѧ҆ бы́ша, цераз Якога, г. ё. Іісуса Хрыста, ўсё было створана.
На́съ ра́ди человѣ҆къ — дзеля нас людзей.
Воплоти́вшагосѧ — прыняўшага плоць, цела.
Вочеловѣ́чшасѧ — стаўшага чалавекам. Ведама, што Іісус Хрыстос, радзіўшыся ад Дзевы Марыі, быў запраўдным чалавекам, не перастаючы быць Богам.
Распѧ́таго же за ны̀ — расьпятага не за Свае грахі, а за нас.