Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Малітва багабойнаго разбойніка.

Помѧни́ мѧ гд҇и, є҆гда̀ прїи́деши во ца́рствїи твое́мъ. Успомні мяне, Госпадзі, калі прый-
дзеш у царства Тваё.

є҆гда̀калі.

З гэтаю малітваю зварочваўся да Іісуса Хрыста адзін з расьпятых разам са Хрыстом разбойнікаў, які на храсьце пакаяўся, чаму і малітва гэтая завецца малітвай багабойнага разбойніка.

Сімвал (вызнаньне) Праваслаўнае Веры.

Мы павінны верыць так, як навучыў нас Сам Бог і Сьв. Апосталы. Вось наша вера.

1.Вѣ́рꙋю во є҆ди́наго бг҃а Ѻ҆ц҃а̀ вседержи́телѧ, творца̀ н҃бꙋ и҆ землѝ, ви҆димымъ же всѣ҆мъ и҆ неви҆димымъ. Верую ў адзінага Бога Айца, Уседзяржыцеля, Тварца неба і зямлі, усяго відзімага і нявідзімага.
2.И҆ во є҆ди́наго гд҇а і҆и҃са хр҇та̀, сн҃а бж҃їѧ, є҆диноро́днаго, и҆́же ѿ Ѻ҆ц҃а рожде́ннаго пре́жде всѣ́хъ вѣ́къ: свѣ́та ѿ свѣ́та, бг҃а и҆́стинна ѿ бг҃а и҆́стинна, рожде́нна, несотворе́нна, є҆диносꙋ́щна Ѻ҆ц҃ꙋ̀, и҆́мже всѧ҆ бы́ша. І ў адзінага Госпада Іісуса Хрыста, Сына Божага, адзінароднага, ад Айца спрадвеку народжанага, як Сьвятло ад Сьвятла, Бога ісьціннага ад Бога ісьціннага, — народжа-
нага, а нястворанага, адзінаістотнага з Айцом, праз якога ўсё сталася.