Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Малітва да Прасьвятой Тройцы.

Пресвѧта́ѧ тр҆це, поми́лꙋй на́съ: гд҆и, ѡ҆ч҇ти грѣхи́ на́шѧ: влко, прости́ беззакѡ́нїѧ на҆ша: ст҃ы́й, посѣти́ и҆ и҆сцѣли́ не́мѡщи на́шѧ, и҆́мене твоегѡ́ ра́ди. Найсьвяцейшая Трой-
ца, памілуй нас: Госпадзі, ачысьці грахі нашы; Уладыка, даруй няпраўды нашы. Сьвяты, адведай нас і аздараві немачы на-
шы, дзеля Твайго імя.

Пресвѧта́ѧнайсьвяцейшая. Беззакѡ́нїѧняпраўды, нарушэньне закону. Повѣти́адведай, пазнай. Не́мощьнемач, хвароба (душэўная і цялесная). Ра́дидзеля.

Гэта малітва — да Найсьвяцейшае Тройцы. Просім мы ў ёй, каб Адзіны ў Тройцы Гасподзь (Бог Айцец) ачысьціў ад грахоў, Ён-жа, Уладыка (Бог Сын), выбачыў няпраўды нашыя, якімі саграшылі мы проціў закону Яго; Той-жа, Святы (Дух), пазнаў і аздаравіў нас ад немачаў, г. ё. хваробаў нашых духоўных і цялесных.

Гд҆и, поми́лꙋй, гд҆и, поми́лꙋй, гд҆и, поми́лꙋй. Госпадзі, памілуй.
(Тройчы).

(Да ўсіх трох асобаў Прасьвятой Тройцы).