У гэтай малітве мы зварочваемся да Духа Сьвятога з просьбай, каб Ён прышоў і пасяліўся ў нас, ачысьціў нас ад усякай грахоўнай нечысьці і даў нам збаўленьне.
Словы: Царю́ небе́сный — азначаюць, што Сьвяты Дух, таксама як Бог Айцец і Бог Сын, пануе над сусьветам — над небам і зямлёю.
Оу҆тѣ́шитель — што Ён падае нам уцеху ў тузе і няшчасьцях.
Дꙋ́ше и҆́стины — бо Ён даў нам праўдзівую веду і заўсёды навучае ўсяму добраму.
И҆́же вездѣ́ бы́й и҆ всѧ҆ и҆сполнѧ́ѧй — Каторы ўсюды ёсьць і ўсё напаўняець Сваёю міласьцяй і ўсякім дабром. Дух Сьвяты, як Бог, паўсюды і няма мейсца, дзе-б Яго не было.
Сокро́вище благи́хъ — значыць: крыніца, скарб усякага дабра.
И҆ жи́зни пода́телю — Падаўца жыцьця. Так называецца Сьвяты Дух таму, што разам з Богам Айцом і Сынам дае жыцьцё ўсякаму стварэньню, асабліва-ж духоўнае жыцьцё ў таінстве хрышчэньня, памагаючы людзям спаўняць запаведзі Божыя і жыць набожна.
Ѡ҆чи́сти ны ѿ всѧ́кїѧ скве́рны — ачысьць нас ад усякае нячыстасьці, г. ё. ад усіх грахоў.
И҆ спаси́, Бла́же, дꙋ́шы на́шѧ — збаў, Добры, Міласэрны, душы нашыя, г. ё. дай ім спасеньне і шчасьце.
Душою называецца істота нявідочная, разумная і несьмяротная; прабываючы ў нашым целе, душа ажыўляе яго і кіруе нашымі паступкамі.
Пытаньні: Як гаворыцца малітва Сьвятому Духу? — З якой просьбай зварочваемся да Сьвятога Духа ў гэтай малітве? — Што азначаюць словы: Царю́ небе́сный? — Ү҆тѣ́шителю? — Дꙋ́ше и҆́стины? — Иже вездѣ́ бы́й и҆ всѧ҆ и҆сполнѧ́ѧй? — Сокро́вище благи́хъ — Чаму Дух Сьвяты называецца Пода́тель жи́зни? Што значыць: ѡ҆чи́сти ны ѿ всѧ́кїѧ скве́рны? Як разумець словы: и҆ спаси́, Бла́же, дꙋ́шы на́шѧ? Што называецца душою нашаю?