Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Праваслаўная Вера ў злучанай Літоўска-Беларускай Дзяржаве.

Калі Беларусь (па тагачаснаму «Русь») знаходзілася ў складзе Літоўска-Беларускае Дзяржавы (XIV—XVI в.в. і пазьней), яна ня толькі захоўвала Веру Праваслаўную, родную мову і культуру, але пашырала гэтыя свае ўплывы і на самую Літву. Шмат літвіноў з бегам часу прыняло Праваслаўную Веру. Вялікія князі літоўскія Гэдымін і Альгерд, пры якіх Літоўска-Беларуская Дзяржава дасягнула найбольшай магутнасьці, былі па веры праваслаўныя. Падчас кіраваньня Альгерда больш як 50 удзельных князёў літоўскіх былі Веры Праваслаўнай. Літоўскія князі жаніліся з праваслаўнымі князеўнамі, і дзеці іх заставаліся праваслаўнымі. У палацы вялікіх князёў маліліся па Праваславнаму, а гаварылі пабеларуску, бо і дзяржаўная мова ў Літве была беларуская (аж да самага канца XVII сталецьця). Наколькі было пашырана тады Праваслаўе, сьведчыць тое, што ў сталіцы Літоўска-Беларускае Дзяржавы — Вільні ў другой палове XV веку было больш за 15 праваслаўных храмаў, пабудованых пераважна з пачыну і пры падтрыманьні вялікіх княгіняў.

Пашырэньне Праваслаўнае Царквы на Беларусі
у XV—XVI в.в.

XV—XVI векі і першая палова XVII в., ня гледзячы на пашырэньне на Беларусі каталіцтва і некаторыя праўныя абмежаваньні праваслаўных з боку вялікіх князёў, цяпер ўжо каталікоў, былі вякамі шырокага росквіту праваслаўнае царквы. У гэтым пэрыядзе заснавалася шмат новых манастыроў, шырока йдзе будаўніцтва храмаў па вёсках; беларускіе магнаты, баяры і шляхта не шкадуюць коштаў на іх падтрыманьне. Вялікія князі асобнымі граматамі вызначаюць цэрквам і манастыром багатыя фундацыі — зямлю, лясы, вазёры і г. д. Блізу кожная царква мела свайго патрона ці апякуна, пераважна з багатых і знатных мясцовых людзей, які браў на сябе абавязак падтрымліваць і прыходзкі храм і духавенства. Пад канец гэтага пэрыяду ўся Беларусь пакрыта густою сеткаю брацтваў (у 1458 г. заснавалася брацтва ў Вільні), якія выходзяць цяпер пераважна на