вымаецца часьціца ў чэсьць Мацеры Божай, з трэцяй — 9 часьціцаў на чэсьць усіх Сьвятых, з чацьвертай — за здароўе жывых і з пятай — за упакой памёршых, памінаючы адных і другіх паіменна. На крыласе тымчасам чытаюць часы — трэці і шосты. Падчас проскамідыі ўспамінаюцца Ражаство Хрыстовае і Мукі Хрыстовыя.
Другая часьць абедні завецца літургіяй аглашэнных, таму, што пры яе адправе могуць быть прысутнымі ў царкве не адны верныя, але й аглашэнныя, г. зн. прыгатаваныя да хрышчэньня, але яшчэ ня хрышчаныя.
Літургія аглашэнных пачынаецца праслаўленьнем царства Божага ў словах: „Благослове́нно ца́рство Ѻ҆тца̀ и҆ Сы́на и҆ Свѧта́гѡ Дꙋ́ха, ны́нѣ и҆ при́сно и҆ во вѣ́ки вѣкѡ́въ. А҆мі́нь“. (г. ё. багаслаўлёна царства Айца і Сына і Сьв. Духа, цяпер і заўсёды і на векі вечныя. Амінь) і канчаецца загадам да аглашэнных выйсьці з храму: „Є҆ли́цы ѡ҆глаше́ннїи и҆зыди́те“ (хто аглашэнны, выйдзі). Складаецца яна з малітваў, званых ектэніямі (калі пяюць: „Го́споди, поми́лꙋй“), сьвяшчэнных песьняў і слова Божага Апостала і Евангельля. Вынас Евангельля перад чытаньнем да народу азначае выступленьне Іісуса Хрыста на пропаведзь.
Трэцяя часьць літургіі завецца літургіей верных, дзеля таго, что на ёй могуць быць прысутнымі адны толькі верныя, г. зн. хрышчаныя.
Літургія верных дзеліцца на 6 частак: 1 — перанясеньне Дароў, 2 — прыгатаваньне да іх асьвячэньня, 3 — самае асьвячэньне, 4 — прыгатаваньне да прычашчэньня, 5 — прычашчэньне і 6 — падзяка за прычашчэньне.
1.Перанос Дароў з ахвярніка, на Прастол адбываецца падчас Хэрувімскай песьні: „И҆́же Херꙋви́мы“. З чашаю і дыскосам у руках, сьвяшчэньнік выходзіць бакавыми (паўночнымі) дзьвярыма да народу і просіць Бога, каб Ён памянуў у Сваім царстве прысутных у храме і ўсіх праваслаўных хрысьціян.
Выхад гэты, званы вялікім, азначае шэсьце Госпада нашага Іісуса Хрыста на мукі.
2.Пасьля перанясеньня Дароў, верныя прыгатаўляюцца да іх асьвячэньня: словамі „Пода́й, Го́споди“ просяць сабе ад Бога розных міласьцяў; прымаюць багаслаўленьне ад сьвяшчэньніка