Гэта старонка не была вычытаная
Бога, дык ўзяўшы ад Айца абяцаньне Духа Сьвятога, Ён падаў тое, што цяпер бачыце і чуеце»… Гарачая прамова Ап. Пятра ўзварушыла ўвесь народ. І прынялі словы яго, і хрысьціліся. У той дзень далучылася да Апосталаў каля трох тысяч людзей. І разьнясьлі яны вестку аб усім, што бачылі і чулі ўва ўсе канцы сьвету.
Зыходжаньне Сьвятога Духа на Апосталаў.
Так паўстала ў Ерусаліме першая Апостальская Хрысьціянская Царква.
Сьвята гэтае завецца Пяцідзесятніцай альбо Тройцай, або яшчэ Сёмухай. Сьвяткуецца на 50-ты дзень (па сямёх тыднях — адсюль Сёмуха) ад Вялікадня, заўсёды ў нядзелю. У Праваслаўнай нашай Царкве існуе прыгожы звычай прыбіраць на Тройцу храм Божы, як і хаты, зялёнымі галінкамі, аерам, краскамі.