няў, ім зьявіліся два Ангелы і сказалі, што Гасподзь ізноў прыдзе на зямлю, так як бачылі Яго цяпер узыходзячым на неба. І пакланіліся Апосталы Узьнятаму, і з вялікаю радасьцю вярнуліся ў Ерусалім. Тут усе Яны знаходзіліся неадлучна, зьбіраючыся для малітвы разам з Божаю Маткаю, братамі Госпада і іншымі вернымі, і чакаючы абяцанага ім Уцяшыцеля — Духа Сьвятога.
Сьвята Узьнясеньня Гасподняга (Ушэсьце) бывае ў 40 дзень пасьля Вялікадня і заўсёды прыпадае ў чацьвер.
Зыходжаньне Сьвятога Духа на Апосталаў.
Праз дзесяць дзён пасьля Узьнясеньня Госпада
было жыдоўскае сьвята Пяцідзесятніцы. Для Апосталаў
гэты дзень быў падвойным сьвятам, бо Пяцідзесятніца
прышлася на першы дзень тыдня, у які ўваскрос Хрыстос. З поваду сьвята ў Ерусаліме было шмат людзей
з самых далёкіх краінаў.
Апосталы зраньня былі сабраныя ўсе ў сьвятліцы,
дзе маліліся. Зьнячэўку воддаль пачуўся шум з неба,
як бы ад сільнага ветру. Шум усё павялічваўся і хутка
напоўніў увесь дом, у якім былі Апосталы. Потым увесь
пакой асьвятліла нібы полымя, і над кожным з Апосталаў паказаліся языкі, быццам агнявыя. І напоўніліся ўсе
Апосталы Духа Сьвятога, і пачалі кожын гаварыць на
розных новых языках, якіх раней ня ведалі, так, як
Дух Сьвяты даваў ім прамаўляці. Яны пачулі сябе з новымі духоўнымі сіламі, як-бы зноў народжанымі да жыцьця. Усё раней незразумелае ў вучэньні Госпада цяпер станавілася для іх ясным і зразумелым. Якаясь нястрыманая
сіла цягнула іх спавядаць Хрыста і абвясьціць Яго слова.
Між тым каля дому, дзе знаходзіліся Апосталы, сабраўся нязьлічоны натоўп людзей, якіх прыманіў сюды
слышаны шум. Калі Апосталы выйшлі да народу і пачалі гаварыць да ўсіх на розных языках, дык гэта выклікала вялікае зьдзіўленьне, бо Галілейскія рыбаловы
былі ведамы, як людзі простыя, неадукаваныя, якія маглі
гаварыць толькі ў сваёй роднай мове. Тады зьвярнуўся
да ўсіх Ап. Пётр і пачаў прапаведваць «Хрыста расьпятага, Якога — кажа — вы ўзялі і забілі. Вось Яго Бог
уваскрасіў: усе мы — сьведкі гэтага. Узьнесены сілаю