„Калі-б Ён ня быў злодзей, мы не прывялі-6 Яго да
Цябе. Ён называе Сябе царом і забараняе плаціць падаткі рымскаму кесару“. Пілат спытаўся Яго: „Ты Цар
Юдэйскі?“ Іісус адказаў, што Ён узапраўды Цар, але „Царства Маё — кажа — не ад гэтага сьвету“, і што
дзеля таго Ён і нарадзіўся і на тое прыйшоў у сьвет,
каб „вучыць усіх праўды і ісьціны“. Пілат сказаў ворагам Іісусавым, што ён не знаходзіць у Ім ніякае віны.
Даведаўшыся-ж, што Хрыстос з Галілеі, Пілат, хочучы
ўхіліцца ад гэтае прыкрае справы, загадаў адвесьці Яго
на суд да Ірада, начальніка Галілеі, які ў тыя дні быў
у Ерусаліме. Пайшоў да Ірада і ўвесь сынэдрыён.
Ірад таксама не знайшоў ніякае віны і адаслаў Яго
назад да Пілата. Пілат сказаў: „Вось і Ірад, да якога
я пасылаў гэтага чалавека, не знаходзіць у Ім ніякае
віны. Таму я думаю, пакараўшы Яго, звольніць Яго
зусім“. Пілат лічыў Іісуса невінаватым і хацеў уратаваць Яго ад сьмерці.
У жыдоў быў звычай, што з прычыны сьвята начальнік Юдэі звальняў, па выбару народу, каго-колечы
з засуджаных на сьмерць. Ось Пілат і пытаецца далей: „Каго хочаце адпусьціць вам — Варавву (гэта быў злодзей, бунтаўшчык супроць рымскае ўлады) ці Іісуса?“ Але
першасьвяшчэньнікі і старэйшыны ўжо пасьпелі пераманіць народ на свой бок, і таму на пытаньне Пілата
народ закрычаў: „Не Яго, а Варавву!“ — „Што-ж благога ўчыніў Ён?“ спытаўся Пілат. Але яны яшчэ мацней
закрычалі: «Распні, распні Яго!» Бачачы, што народ
больш і больш абураецца і трэбуе сьмерці Хрыста, Пілат узяў вады, умыў перад народам свае рукі і сказаў:
«Невінаваты я ў крыві гэтага Праведніка. Глядзеце: ня я,
а вы будзеце вінаватыя». Тады ўвесь народ закрычаў:
«Кроў Яго на нас і на дзецях нашых!». Пасьля гэтага
Пілат выдаў загад звольніць з вастрогу Варавву, Ісуса-ж,
«біўшы», аддаў на волю Яго ворагаў.
Ваякі Пілатавы вывялі Іісуса на панадворак і тут
пачалі зьдзекавацца над Ім. Яны налажылі Яму на галаву вянок з цярніны, апранулі Яго ў чырвоны плашч,
пасьля далі ў правую руку тросьць і, падаючы перад
Ім на калені, плявалі ў твар і зьдзекаваліся, кажучы:
«Радуйся, Цар Юдэйскій!» А потым вырывалі з Ягоных
Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/126
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная