Іісус Хрыстос на судзе ў першасьвяшчэньнікаў.
Ня гледзячы на раніцу, у палацы першасьвяшчэньніка Каіфы сабраліся кніжнікі і старэйшыны юдэйскія
для суда над Хрыстом. Прыйшло шмат крывасьведкаў,
але яны не маглі сказаць нічога, за што можна было-б
засудзіць Яго. Тады Каіафа спытаўся ў Яго Самога: „Ці Ты Хрыстос, Сын Божы?“ Іісус Хрыстос адказаў
яму: „Так, Я“. Каіафа пры гэтых словах, у прыкідным
гневе, разадраў вопратку сваю і выклікнуў: „Ён зьневажае Бога. Якое яшчэ патрэбна нам сьведчаньне? бо-ж
мы самі чулі хулу Яго, з вуснаў Яго. Як вам здаецца —
што рабіць з Ім?“ Усе адказалі: „Ён варты сьмерці“.
Пасьля гэтага Іісуса вывялі на панадворак. Тут
вартаваўшыя Яго пачалі зьдзекавацца над Ім. Яму плявалі ў твар, білі па вушох і шчоках; іншыя-ж затуліўшы
рукамі сваімі твар Яго і б’ючы, пыталіся насьмяхаючыся:
„Прароч, хто Цябе ўдарыў?“ І шмат чаго іншага агіднага казалі на Яго. Гасподзь ціха, пакорна, моўчкі перанасіў усё гэта, хоць, як Сам казаў, мог бы ўпрасіць
Айца, і Айцец паслаў-бы легіёны Ангелаў, каб абараніць Яго. Але тады не адбылося б адкупленьне роду чалавечага.
Калі Юда-здраднік даведаўся, што праданы ім Хрыстос засуджаны на сьмерць, ён, адчуўшы сваё вялікае
праступства, поўны жаху, пайшоў да першасьвяшчэнькаў і старэйшынаў, кінуў ім атрыманыя 30 сярэбранікаў і сказаў: „Саграшыў я, прадаўшы Кроў непавінную“.
На гэта яны адказалі: „А нам што да таго, глядзі
сам“. Вялікі жах і роспач напоўніла душу Юды. Ён
сьпяшыць выйсьці з храму, каб хутчэй знайсьці канец.
Бліжэйшае дрэва, на якім павісла цела Юды, прынясло
яму вызваленьне ад душыўшых яго мукаў.
Суд над Іісусом Хрыстом у Понтыя Пілата. Суд Ірада.
Прысуд сынэдрыёну вымагаў яшчэ зацьверджаньня з боку начальніка Юдэі — рымскага пракуратара, якім на той час быў Понты Пілат. Іісуса Хрыста і павялі да яго. Бачачы зьвязанага чалавека, Пілат спытаўся: „У чым вінаваціце вы гэтага чалавека?“ Яны сказалі: