Перайсці да зместу

Старонка:Першая беларуская паэтэса (Клімковіч).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А ведама, кожны з царавых слуг прывык
Актом пэнсіі грабіць мужыка,
І чым спрытнейшая рука,
Тым чыны скарэй ідуць.
...А як мужык, так за палена дроў
Садзяць на пяць гадоў.

|}

І селянін, выходзячы з астрогу, абяцае помсціцца ўсяму царскаму ладу.

Каб дасталася не толькі стражніку, станавому, земскаму,
А і пану генералу,
Знанім тым, губернатару нашай губерні,

Зварочвае на сябе ўвагу, што Цётка, як революцыйны прапагандыст, не магла абыйсці пазіцыі рэлігіі ў рэволюцыі 1905 года. Яна разбурала манархічна-рэлігійны тэзіс «Царпамазанік божы». Гэта яна рабіла і паказам гісторыі з Гапонам, які вывеў народ пад царскія кулі з іконамі і «алтарам», і паказам ксяндза, які сядзеў разам з селянінам у астрозе і заклікаў выратаваннем душы:

Не гультуй, Пятрок, помні, -на той свет
Гані, каго трэба —

г. зн. служак царскага ладу і самога цара. «Які ў чорта памазанік божы, - гаварыла Цётка сваімі вершамі-пракламацыямі,-калі ён праступае ўсякія законы божыя і чалавечыя? Прысяга на вернасць такому цару - здзек з самога бога і паны павінны «аджагнаць» ад яе салдат». Але Цётка і глыбей разумела тое, што рэлігія - служанка царызма і ў вершы «Мора» яна ў паэтычным вобразе мора, паўстаўшага супроць неба, аб'еднала бога з царом.

Бог сярчае: злая бура
Псуе вельмі святы сон.
Б'ецца, рвецца ўся натура,
Аж дрыжыць нябесны трон.
Трон дрыжыць, не спяць прарокі.
Бог склікае святы сход,
А там радзяць, што аблокі
Мусяць штурм пусціць у ход.

Але нават сілы бога нічога не могуць зрабіць, бо «бой пачаўся не на жарт» і хвалі народнай рэволюцыі «растуць крэпка так, як сталь» і на змену загінуўшым у бойцы ідуць новыя мільёны барацьбітоў. Прысяга «Парабка дворнага, салдата і работніка пецярбургскага» - сыноў бедняка-селяніна