Перайсці да зместу

Старонка:Першая беларуская паэтэса (Клімковіч).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Таму ж паказу злачыннага нападу на дэманстрацыю прысвечан верш «Перад новым годам».

Салдат людзей там рэжа, коле;
Казак дзяцей падняў на пікі.
Ляціць, як віхар, матка ў болю,
Хватае труп малога сына,
А тут і ёй якраз на долю
Трапляе вострая шраціна.
Бабулю сіву топчуць коні,
Хлапец ляжыць без ног і рук.
Ах, льецца кроў праз цэлы гоні,
Ах, бог вялікі, сколькі мукі!
...Сатрап шчыміць кулак зладзейскі,
Засыпаў грошмі подлых слуг...

Разбурыць рэшткі веры ў цара і яго «справядлівасць», паказаць, што ён-свядомы і галоўны вораг народа, выклікаць дзейсную нянавісць да яго - дабіцца з'еднання усіх сіл народа ў барацьбе супроць самаўладства - вось чаму прысвечана было праўдзівае і вострае мастацкае слова паэтэсы. У гэтым яна пайшла далей Багушэвіча і вайшла ў адну шарэнгу з Купалам і Коласам.

Завяршэннем гэтага цыклу вершаў быў верш «Ласы», дзе ў форме найбольш даходлівага да шырокай сялянскай масы раёшніка падавалася ў паэтычна-вобразнай абмалёўцы праграма ўзброенай барацьбы сялян супроць «станавых, стражнікаў, земскіх і другіх сабак». Селянін скардзіцца, што ён не мае зброі.

Прыходзяць соцыялісты, пісулькі прыносяць,
Бунтавацца просяць,
А каб-жа далі толькі пораху жменьку,
Пісталет, дубальтоўку,
Аддаў бы апошнюю залатоўку
За кулі і шрот...

Бо так гэты род надаеў, так уеўся ў косці,

Такой нагналі злосці,
Што ані ратунку!

... Але я не дарую, плясну хоць паленам па мазгавішчы, як у свечку ясну!

Паэтэса абгрунтоўвае гэтую нянавісць селяніна не толькі яго асабістай крыўдай, але і паказам процілегласці інтарэсаў сялянства інтарэсам дзяржаўнага ладу пры царызме.

Бо то гэтай дробязы і памножыў цар,
А карміць мусіць гаспадар,
Знанім тым, мужык.