Перайсці да зместу

Старонка:Перцаў Скарына.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

каў і радцаў, скрываліся самі брацтвы, бо адны і тыя-ж асобы ўваходзілі ў склад брацтваў і ў склад органаў гарадскога самакіравання.

Фармальных абмежаванняў для уступлення ў брацтва не было. Да іх маглі прыпісацца ўсе жадаючыя, і былі выпадкі, калі ў брацтвы запісваліся жыхары вёсак і нават магнаты. Іншым разам у брацтва ўступала і ніжэйшае духавенства, больш блізкае па свайму становішчу да радавога мяшчанства. Але вышэйшае духавенства, супроць якога асабліва была пакіравана дзейнасць брацтваў, заўсёды адносілася да іх варожа. Як правіла, брацтвы з'яўляліся аб'яднаннямі тых слаёў гарадскога мяшчанства, якім адкрывала шлях да гарадскога самакіравання Магдэбургскае права, г. зн. сярэдніх і вышэйшых слаёў.

Наогул дзейнасць брацтваў была цесна звязана з Магдэбургскім самакіраўніцтвам, і ў сваёй барацьбе з духавенствам брацтвы апіраліся на яго органы. Гэтая сувязь з гарадскім самакіраўніцтвам прыдавала брацтвам сілу і надавала іх дзейнасці вельмі разнастайны характар. Яны выбіралі сваіх службовых асоб, часта збіраліся на сходкі, прымалі членскія ўзносы, мелі сваю даволі значную казну, карысталіся правам патраната над той царквой, пры якой знаходзіліся. У іх былі свае багадзельні, дамы для падарожнікаў і іншыя дабрачынныя ўстановы. Займаючыся такога роду дабрачыннай дзейнасцю, яны маглі ўмацаваць свой уплыў на гарадское насельніцтва наогул, а часткова і некаторыя слаі сельскага насельніцтва — галоўным чынам на небагатае шляхетства. Брацтвы энергічна змагаліся супроць усякіх спроб акаталічвания беларускага насельніцтва. Яшчэ ў 1458 годзе, калі ў Літву быў пасланы прыняўшы унію мітрапаліт Грыгоры Балгарын, брацтвы разгарнулі шырокую агітацыю і, галоўным чынам, дзякуючы ім, гэтая першая спроба уніі ў Літоўскай дзяржаве правалілася. Такой-жа няўдачай скончылася і дзейнасць манахаў Бернардскага ордэна, якія з'явіліся некалькі пазней (у 1469 г.) у Літву з мэтай барацьбы супроць праваслаўя. З развіццём кнігадрукавання брацтвы пачалі распаўсюджваць друкаваныя кнігі — галоўным чынам богаслужэбныя і біблію на зразумелай народу мове.

З гэтымі брацтвамі быў звязан і Скарына. Ён стаяў блізка да іх не толькі па соцыяльнаму зродству, па аднолькавай з іх членамі належнасці да адукаванага, закранутага ўжо новымі ідэямі і да пэўнай ступені апазіцыйнага ў адносінах да старой, нерэфарміраванай царквы, гарадскога заможнага мяшчанства, пераважна купецтва, але і па сваіх духоўных інтарэсах, па любві да царкоўнай кнігі, да чытання, пошукаў ведаў і адукацыі.

Ад членаў брацтва Скарына атрымліваў дапамогу ў сваёй выдавецкай дзейнасці. Але, відаць, гэтая дапамога была недастатковай. Па крайняй меры, у Вільне Скарына выдаваў кнігі толькі два гады і затым павінен быў спыніць работу. Хоць дакладна аб прычынах яе спынення мы не ведаем, але відавочна асноўнай прычынай гэтаму быў недахоп матэрыяльных сродкаў, бо друкарская справа каштавала дорага і ў тых умовах не магла сябе акупіць. Дапамога-ж з боку багатых людзей і пакравіцеляў не можа быць працяглай. Ёсць даныя, што ў Скарыны была непадзельная з яго братам Іванам маёмасць (у Полацку). Але маёмасныя справы Івана Скарыны, які да таго-ж у хуткім часе памёр, былі заблытаны. У такім-жа заблытаным становішчы знаходзіліся і маёмасныя справы жонкі Скарыны-Маргарыты, удавы радцы Адверніка, на якой Скарына жаніўся пасля 1525 года. Яе сваякі хацелі адабраць маёмасць, і судовая цяжба з імі прывяла ў поўны заняпад маёмасныя справы Скарыны. Вядома, што у час цяжбы маёмасць Скарыны была канфіскавана за даўгі, і хоць кароль сваёй граматай ад 1552 года і вызваліў яго ад уплаты даўгоў, выкліканых судовай цеганінай, тым не менш ён быў даведзен да беднасці. Далейшыя звесткі з