Старонка:Пернік (1927).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Пан Судзьдзя… нікога я ня хочу умарыць… далібог-жа…

— Pytam, czy prosicie o umorzenie sprawy czy nie? нахмурыў брыві Судзьдзя.

— Але-ж паночку… енчыць баба і тужліва кідае вокам на вокал, на публіку па салі.

— Прасі! прасі! падсказвае нехта з публікі.

— Але, але! прашу, прашу пане Судзьзя… сьпешна замарматала Мар‘я. Хай ужо!… будзем марыць!…

— Dobrze. Sprawa będzie umorzona. Możecie iść!

— Дзякуй, панок! Але—зрабеце ласку: скажэце, што за эксія, за што марыць яе ці Перніка?…

— Prosz nie przeszkadzać! узвысіў ужо голас Судзьдзя.

— Але-ж паночку…

— Chcecie bym grzywną Was ukarał? Woźny! wyprowadzić z sali tą kobietę i powiedzieć by szła sobie do domu! выдае загад Судзьдзя.

— Што за Пернік? якая-такая эксія?

За што і каго марыць? І накрычэў… гразіць… урчыць Мар’я апынушыся на вуліцы.

А праз пару гадзін вызываюць Мар‘ю ўжо па яе справе, як сьведку.

— Marja Bałasz nie stawiła się! дикладвае возьны.

— Nie stawiła sie? Wobec niestawienictwa świadka bez usprawiedliwionych powodów — ukarać Marję Bałasz grzywna w kwocie 10 złotych — аб’яўляе Судзьдзя.