Старонка:Пернік (1927).pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Б. ДРУЦКІ.

ПЕРНІК.

Ўдава, Мар’я Балаш, пасьля даўгіх збораў нарэшце выбралася такі ў горад. Ад вёскі, дзе яна жыла да гораду было вёрстаў 20 з гакам. Ведама-ж «гак» гэты ў вас заўсёды амаль ня большы ад мераных вёрстаў. Дзеля гэтага з вёскі Мар’і толькі зрэдку ды ў надзвычайным выпадку езьдзілі ў горад, а ўсе справункі свае залатўлялі у мястэчку, што была пад бокам.

Мар’е якраз трапілася патрэба быць у горадэе: яна зьбіралася другі раз выйсьці замуж. Кабета была маладая, даволі прыго­жая. Гаспадарка хоць маленькая, але ў парадку. Баба працавітая, ціхая. Дзяцей ня было. Ведама-ж не адзін з суседзяў зарыўся на яе, як на матар’ял на жонку.

Дык вось, каб больш яшчэ распаліць ахвоту да сябе сярод кандыдатаў, Мар’я рашыла прыбрацца па моднаму: купіць гарадзкія чаравікі, панчохі, хустку, тое-сёе яшчэ. Гэтага ў мястэчку ня было. І вось, сабраўшы дзясятак залатовак, з капу яек, ды пару пеўняў — выбралася яна досьвіту ў дарогу.

Дзень быў летні, прыгожы, але сонца ўжо з ранку пачала паліць з бязхмарнага неба. Цень ад бярозаў, якімі абсаджаны быў бальшак да гораду не давала тае прахалоды,