Перайсці да зместу

Старонка:Пела вясна (1925).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гавраыў я з ёй сёньня, ды нейкая яна неўгаворная. І баіцца ўсё… Пагутарыш з ёй, дык яна плакаць. Румзае, сьлёзы, як павадкі… А спытаешся: „Хочаш замуж пайсьці?“ — дык усхопіцца, аж закалоціцца ўся. „Ня хочу, кажа, баюся… Куды мне, шаснаццаць год яшчэ ня мінула“… — І замуж ісьці баіцца і ня йсьці таксама баіцца. І плача ўсё, румзае… Я ўжо ня ведаю, браткі, што тут рабіць…

Пётра-карузьлік, браценьнік Настулькі, ураз садаклад:

— А што было, хлопцы, як заручыны гулялі, каб вы толькі ведалі… Юрка напіўся, вусамі гэта сваймі — фырць, фырць, ды ўсё да Настулі. „Вы, кажа, да мяне з няпрыемнасьцю ўсё, а я, дык вас дужа кахаю. Я, кажа, як жанюся, на руках вас буду насіць“… І ўсё да Настулі цалавацца лезе, сапраўды… А яна яму: „Пашоў ты к ліху, я, кажа, ня люблю цябе, бо ты брыдкі і стары“… Да душы-ж, хлопцы, гэтак якраз і сказала. Бацька тут як разышоўся, — „вон, крычыць, з хаты маёй, паскудніца!“ Біць нават хацеў.

— Ну, а яна што?

— Яна плакаць, вядома. Матка заступілася, а то-б напэўна бацька задаў… Я, брат, наўцёкі, каб часам і мне што не перапала…

Мікола задумаўся.

— Дык што-ж, браткі, рабіць, га? Трэба як-небудзь ды выручаць.