Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЧЫРВОНААРМЕЙСКАЯ

Сьмела ўперад дружным сьпевам!..
Раз! Два! Левай!

Шлем, шынэль, штык, патроны…
Дружна ўперад, полк чырвоны!

Барабанам рытмы нашы.
Наш задор у звонах марша.

Гэй, разгонны полк чырвоны,
час прышоў! Раўняй калёны…

Ўзвод за ўзводам, крок за крокам,
дружна ўперад! Фронт шырокі!

Трубіць цемра брудным тронам,
стройся! стройся батальёнам!

Цемра туліцца ў шынэлях…
Зможам, Ленінскай шрапнэляй!

Гэй, разгонны полк чырвоны,
час прышоў! Раўняй калёны!

Сьмела ўперад дружным сьпевам!..
Раз! Два! Левай!…