Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

САМАЛЁТ

Плыві, плыві, наш самалёт
вышэй, вышэй што-год!


∗     ∗

У сінім бяздоньні пагоня
самалёта за самалётам.
Дзяржава — крылатая коньніца,
„Беларусь“ узьнялася, гоніцца!
І хмарай — чырвоныя крыльля,
баявы атрад — эскадрылія.

Самалёт „Беларусь“ кружыцца, —
сілу памераць, падужацца.
Чуеш? схватка! звоняць
кулямёты за кулямётамі.

У сінім бяздоньні пагоня
самалётаў за самалётамі!