Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАДПОЛЬЛЮ

У глыбі, дзе сеткай карэньні,
комсамольцы выкоўваюць волю.
— Прынясе, прынясе вызваленьне
комсамол Беларусі падпольлю!

Падпольле — дзіця рабочых!
Вінтоўка — штык — наган…
Стальлю звоніць друкарня ноччу,
адбівае паўстаньня плян.

А на вуліцах панская варта —
ня нырне ў сутарэньне жыцьця!
Ёй ня ведаць, што там не на жарты
змагаецца волат — дзіця.

Эх, зможам мы паншчыну, зможам!
Сьмерць прыгорне яе ў свой прыпол;
без дарогі пашле ў падарожжа,
размахнуўшы з пляча — комсамол!