Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БАЦЬКАВА РАДАСЬЦЬ

Гэй шыпі, сьпявай, машына!
Весялей гудзі, кацёл.
Сёньня сьвята, сьвята сына —
залічыўся ў комсамол!

Сёньня сходка фаб‘ячэйкі,
хлопцы — проста ў іх агні.
Эх, сталёвая жалейка,
маёй радасьцю зьвіні!

У віхуры, ў завірусе
ды фабрычнага жыцьця.
Комсамольцам Беларусі
стала роднае дзіця.

І на фабрыцы рухомы
малады мой качагар
выбран членам фабзаўкома, —
весяліся ў домне жар!

Бацьку-ж, радасьці хвіліна,
ў сэрцы шчасьця сытны стол.
Гэй, шыпі, сьпявай, машына,
Ў тваіх сьпевах — комсамол!