Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дым гэты нашых фабрык
праглыне далікатныя вочы.
Страшна?

Сэрца дрыгвою рагоча?
А як чорныя, хворыя фарбы
ліжуць твар рабочых,
вам ня цікава?

Што? гэта зброд сьмяцьця?
Гудзіць, гудзіць навальніцай
аблава
за паясьніцай
жыцьця.