Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МЕНСКІ РЫТМ

Тым кажу,
каму наша песьня чужая;
праводжу мяжу,
пачынаю.

Нырай, фабрычны дым,
у дрыжачую сонную сінь, —
разьвясёлы юнацкі уздым
пачуеш у песьнях машын!
Прыкры табе гэты дым?
Точыць сэрца тваё, як туман?
Нырай, фабрычны дым!
Расьцілай свой дыван…
Зьвіні, сьпеў малады!
Завод, бі ў барабан!