Старонка:Паўстанцы (1925).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Людовік

(даў крок уперад і яшчэ захацеў пакарыстацца сваім загадам)

Дамоў!..Хутчэй!..

Ігнат

(падышоўшы да Людовіка)

Над намі ты ўжо не ўладар!

(хлопцы хватаюць Людовіка і Марыну)

Ігнат

Пусьці яго! хай гляне, як агонь гуляе!

Людовік

Вы — слугі мне, і як?..

Ігнат

Я — твой слуга і на цябе вайною
хадзем, хто зможа!

(Ігнат цягне яго на сярэдзіну)

Марына

О, божа, зьлітуйся!..

Хлопцы

Забіць яго! Забіць! Даволі тут…
Забіць! Ў агонь яго! Сьмерць! Даволі
тут… Забіць…

З шумам-гоманам хватаюць паноў. Гасьне сьвет. Ціш. Зноў чуцен голас-кліч.

Б‘юць званы новых дзён!
Гэй, бедната, слухай!

Голас зьнікае. Паяўляецца сьвет… Прыгожы сонечны дзень. Па сярэдзіне стаіць Беларусь з сьцягам Волі ў руцэ:

Кавалкі кайданоў вісяць на яе руках. З аднаго і другога боку два радасных хлопчыкі працягваюць свае рукі к сьцягу Волі. Чуецца песьня „Ад веку мы спалі…

Засхона