Старонка:Паўстанцы (1925).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2-і хлапец

Хоць і муры, а полымя гуляе!..

Хлопцы

Давай яго!.. „дваццаць пяць“ дадзім!

Ігнат

(да панскага слугі)

Дзе пан?

Панскі слуга

(мякка)

Ня ведаю, куды яго загнала…

Хлопцы

Забіць прыхвосьніка! забіць!

(Уваходзяць сгрывожаныя Людовік і Марына)

Людовік

Што тут за дзікі крык?

Панскі слуга

(схаваўся за Людовіка і з-за сьпіны яго)

О, пан, та псярня ўзбунтавала!

Ігнат

Паўстаў нявольнік твой, мужык!

Людовік

Салдаты дзе?

Панскі слуга

Ня ведаю…

Ігнат

(паказаў хлапцам на панскага слугу)

Бяры яго!