Перайсці да зместу

Старонка:Паўлінка (1927).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

——— 26 ———

дзіць на тое, што калісь вучыўся, а цяпер і сам вуча і большых, і меншых. Ніколі ад яго слова благога ня чула. Так, ведаеце, цётачка, і хочацца з кім колечы аб ім гаварыць і думаць без канца і пачатку. І чаму я такая няшчасная? (Са сьлязьмі). Бацька родны хоча мяне адарваць ад таго, хто мне цяпер мілей ад усяго чыста — жыцьця, хаты роднай, цэлага сьвету. І чаму-ж я такая няшчасная?

АГАТА (тулячы к сабе Паўлінку, праз сьлёзы). Ціха, мае дзеткі, ціха. Не гаруй, не маркоцься, міленькая, вельмі. Неяк-жа ды будзе. Бог Найвышэйшы, тудэма-сюдэма, міласэрны, і аб тваей тут цяжэнькай долі не забудзецца.

ПАЎЛІНКА (якбы збудзіўшыся). А няхай сабе будзе, што мае быць, — я свайго такі даб'юся, або згіну, каб і сьледу не асталося.

АГАТА. А ўсё-ж такі скажы мне, дзеткі, чаму так твой тата на яго заеўся?

ПАЎЛІНКА. Бо, бо Якім з мужыкоў...

Зьява XII-ая. Паўлінка — Агата — Сьцяпан — Пранцісь.

ПРАНЦІСЬ (за дзвярыма). Глупство, вось-цо-да. Ня дзе падзелася. Я знаю, собственно, дамоў уцякла, пане добрудзею.

СЬЦЯПАН (уваходзячы ў хату, а за ім — Пранцісь). І трэбало-ж свату так дрэнна яе прывязаць, ды ў гэткую яшчэ цемру.

АГАТА (усхапіўшыся). Каго прывязаць?

ПРАНЦІСЬ. Кабылу, кабылу, пане добрудзею. Ўжо-ж не цябе, вось-цо-да.

АГАТА. Дык дзе-ж кабыла?