Гэта старонка не была вычытаная
Гэта ж сьвет такі грэх не забудзе!
Нарабілі тут процьму бяды!“
Нібы двор аблягло пажарышчам,
Бягуць з хаты усе на садом.
„Гультаі! пашчарбалі лязьвішча!
Хоць садзісь на сякеру вярхом!“
Дзед пытлюе сям‘ю і пілуе,
Бярэ ўсіх на цыгундар страшны
„Хто вам, погань, праступ падаруе?
Злыдні! нечысьці вы! груганы!“
А сямейка маўчыць — вінавата,
Толькі брызгае кплівасьць ад воч.
„Ды ці варта злавацца так, тата?
Потым будзеш хрыпеці ўсю ноч“.
Так адважыўся сын пікнуць слова
І паклікаў у хату сям‘ю.
Хоць дзядоўскія крыкі ня новы —
Надакучылі ўсё-ткі яму.
Менск, 20/XII — 21 г.
|}