Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Бядуля, 1927).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьніклі сьмехі, адкінуты жарты,
Вока сыпле і строгасьць, і злосьць.

Стог саломы расьце на гумнішчы,
Жыта лавінай жоўтай плыве.
Малатарня тарпу зара зьнішча,
Да астатку яе глымзане.

Аж дрыжыць палахліва будынак,
Аж бурчыць пашурпачаны дах, —
Нібы дзікі збунтованы рынак
Выдае гучны вокліч на страх.

Проста люба глядзець, як работа
У руках гарапашных кіпіць.
Тут і любасьць да працы, ахвота, —
Цэлы сьвет мужыку трэ‘ карміць…

Аддае ён зямлі, як падатак,
Усе сілы плячоў, моцных рук;
А сам ляжа на ёй наастатак
Шэрым крыжам ад вечных ад мук…

Што-ж рабіць, такі лёс, мабыць, зьвеку
Ўжо пастаўлен яму, бы капец:
Далі глебу капаць чалавеку —
Тут — пачатак яму, тут — канец.

V

А газьніца стаіць на драбіне,
Воўчым вокам глядзіць на людзей:
Аж, здаецца, буркне зара з кпінай:
„Хоць-бы кончылі працу скарэй!“

У адказ раптам шась — стала ціха,
Нібы д‘ябал упутаўся сам;
Чутна лаянка дзеда: „Вось ліха,
Стары пас разьляцеў папалам!“

Гэты пас мужыку быў назолай,
Вечна рвалася старая гніль;
На вяку сваім пас вакруг колаў
Шмаргануў не адну сотню міль…

Быў ён сьведкай і другам у працы
Мазалістым і простым людзям,