Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Бядуля, 1927).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як хлапчук, зачырванеўся Янка,
Кінуў грошы ёй.
За галаву схапіўся,
Пусьціўся уцякаць.
Блудніцы рогат
Ляцеў за ім удагонку.
Яму здавалася,
Што з кожнай брамы,
Атуленыя цёмнай вільгацьцю,
На яго глядзяць
Марыны вочы…

Менск, 20 III — 24 г.

|}