Перайсці да зместу

Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сурынта. Гэта ня прычына!

Нянька. Якраз гэта прычына, чаму радзімка ў дзіцяці…

Сурынта. Ну, годзе! Хадзем!

Жонка (углядаецца на могільнік). Гэх, які ён вялікі!.. Колькі тут сьлёз праліта было!..

Сурынта. На тое ён і могільнік. (Пауза). Рузя, ты нешта неспакойна, хадзем лепш адсюль! (Падышоў да яе). Ты чаго ўздрыганулася?

Жонка. Мне страшна!

Сурынта. Рузечка, што з табою?

Жонка. Адчула раптам, што хутка я памру!

Сурынта. Рузя!

Нянька. Панечка, хадзем лепш адсюль!

Жонка. Дай мне дзіця!

Нянька. Дзіцятка сьпіць, ня трэба! (Не дае).

Жонка. Я толькі пацалую! (Моцна пацалавала).

Сурынта. Рузя, ці-ж так можна?!. Дзіця-ж сьпіць!

Жонка. Я-ж яго кахаю!.. (Углядаецца).

Сурынта. Рузя, ты што, мая дарагая?..

Жонка. Вось тут, на гэтым месцы, пахавайце і мяне!..

Сурынта (зьдзіўлена). Рузя, ну, што ты кажаш?!..

З таго боку, адкуль яны выходзілі, завыў воўк.

Жонка (са страхам дзіка крыкнула). Няня! трымай дзіцятка мацней!