Перайсці да зместу

Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аканом. Як жыву, ня лгаў!.. Вось і довад! (Дае пістоль). Ваш?

Сурынта. Здаецца, мой!

Аканом. Не здаецца, а ваш! Панюхайце вы рулю — яшчэ і порахам сьмярдзіць! (Паўза). Ну, што на гэта скажаце? (Пістоль трымае ў руках).

Сурынта. Я скажу, што ты нявіданы ў гісторыі герой!..

Аканом. Я вам даўно казаў, што я — не абы-хто!..

Сурынта. А як-жа банда іх?

Аканом. Якая банда… без правадыра!..

Сурынта. Зразумела! Вялікую нагароду атрымаеш!

А каном. З ахвотаю прыму!..

Сурынта. Узнагарода будзе, а пакуль-што заўтра бярыся за парабкоў!.. Я хворы, ты справу павядзеш!..

Аканом. Згода! А зьмен у нас няма ніякіх?.. Парабкі ўсе тыя самыя?..

Сурынта. Апроч аднэй, ну, тэй… яе ты ведаеш… ну, парабчанкі Касі… Ёй даравана мною воля!.. Яна жыве вось тут (паўза), са мною!.. Ты пасядзі хвілінку тут, а я загад аддам сакратару, каб напісаў паперу каралю… (Пайшоў).

Аканом. Вось табе і на!.. Значыць, запрадалася!.. Дарэмна і сьпяшаўся!.. Але нічога, вяльможны пан Сурынта! Ты вырваў яе з рук маіх, я-ж вырву з рук тваіх!..

Уваходзіць Кася, (апранутая ў вопраткі жонкі Сурынты).