Заўвагі да пастаноўкі
У першым акце на сенажаці — павінна быць шмат хлапцоў і дзяўчат; з іх складаецца хор.
У другім і трэцім актах гэтыя парабкі могуць быць казакамі, а таксама і музыкі, апрача старога Супрона, які павінен дзейнічаць з казакамі ў другім акце, у сваёй вопратцы.
ТЫПЫ
Сурынта — вялікага росту, брунэт, з доўгімі закручанымі вусамі, нос з гарбінкай. Праз 18 год прабіваецца сівізна.
У чацьвертым акце — хворы, твар паблажэў, вусы ня тыя; у апошнім акце — зусім як цень.
Трызна — дробненькі, маленькі чалавечак; зусім сівы, бязвусы, носіць бакенбарды; з кіёчкам у руках.
Гарбарын — з жывоцікам, больш рухавы.
Аканом — руды, казьліная бародка, востры нос; ходзіць заўсёды з канчуком.
Кася — маладая прыгожая брунэтка, доўгія косы, на левай шчацэ досыць значная радзімка (намаляваць грымам).
Віцька — рослы дужы хлапец, брунэт.
Татарын — у доўгіх шаравах, без кашулі, моцна загарэлы.
Хлопцы і дзяўчаты на сенажаці ў бедных сялянскіх вопратках, у лапцях. Казакі здаровыя, загарэлыя, добра апранутыя.
Парабак Янук прыкідаецца дурнем, а на справе не такі. У другім акце ён прыгожа ўбраны і служыць пры палацы.