Гэта старонка не была вычытаная
Гарбарын. А я… (устаў) за караля і тыя гарматы, якія ахвяруе ён табе! Віват!
Усе. Віват!
Сурынта. Усё ішло так добра, а вось гэты хам папсуў мне ўвесь настрой!
Трызна. А я ў настроі! (Вылез з-за стала). Давай хутчэй дзяўчыну!..
Сурынта. Ну, вось гэта табе! (Падводзіць адну). А гэта пану! (Падводзіць другую). А Mарыся — мне! (Схапіў яе на рукі, але ў гэты момант грымнуў стрэл. Сурынта выпусьціў Марысю).
Трызна (са страху). Гром!
Гарбарын. Гармата! (Сурынта кінуўся да акна. Кася пад акном).
Кася. Вялікі пане, Віцька з бандай тут! (Схавалася).
Убягае Віцька. Ён апрануты казакам, узброены.
Стрэліў у Сурынту, той паваліўся[1]. Дзяўчаты кінуліся з крыкам да Віцькі. З усіх бакоў зьявіліся казакі, татарын з булавою, з імі Агата і Супрон.
Стрэліў у Сурынту, той паваліўся[1]. Дзяўчаты кінуліся з крыкам да Віцькі. З усіх бакоў зьявіліся казакі, татарын з булавою, з імі Агата і Супрон.
Віцька. Дзяўчаты, вы вольны! (Да казакоў). Няхай ідуць дадому! (Дзяўчаты выйшлі).
Трызна. Дзяўчаткі, пачакайце і мяне!
Гарбарын. І мяне!
Віцька (грозна). Назад!
Трызна. Пане эсауле!
- ↑ Заўвагі да пастаноўкі. Сурынта ў той мамант, як павінен убегчы Віцька, павінен чырвоным грымам зрабіць сабе шрам на ілбе і закрыць яго рукой і, як толькі Віцька стрэліць, лоб адкрыць. Грым павінен быць прыгатаваны на стале.