Перайсці да зместу

Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сурынта. Н-не, гэтага замала! Аканом, кліч мне гайдукоў! (Аканом дабег толькі да дзьвярэй).

Убег Янук.

Янук. Я тут!..

Сурынта. Забраць старога і пасадзіць на кол!.. (Янук з аканомам выводзяць Супрона).

Супрон. Будзь пракляты, душагуб! Ты кары ня мінеш! (Вывелі).

Гарбарын. Зьнявага роду слаўнага!

Трызна. Герба шляхецкага!

Сурынта. О, ты, мара праклятая!.. Я пакажу, як абражаць мяне! (Адышоў у бок, пістоль паклаў на крэсла).

Трызна. Устрывожыў, парушыў наш спакой!..

Сурынта. Падлогі толькі не хацеў запляміць кроўю гада гэтага! Плач, ня плач, а ты ўжо Марыська, бацькі ня ўбачыш! (Дзяўчаты плачуць).

Уваходзіць аканом.

Аканом. Вялікі пане, сюды ідзе старая нянька!

Сурынта. Ня пушчаць! (Аканом пабег назад).

Гарбарын. Пашто старая баба нам…

Трызна. Раз маладая ёсьць у нас!..

Сурынта. Пакіньце скігітаць, дзяўчаткі!.. А музыкі чаго змоўклі?!. Што? Мо’ суд не спадабаўся панскі?!.

1 музыка. Ды мы нічога! Разважаем, як людзі брэшуць!..