Перайсці да зместу

Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Віцька. Ты-ж сама лезеш у пятлю, не зважаючы на тое, што праз гэтага чалавека мора праліта сьлёз!..

Сурынта (выскачыўшы). Ты, што гэта, мяцежнік, парабкоў зьбіраеш?

Віцька. Што? Не падабаецца вам, панок?..

Сурынта. У гад! (Хацеў стрэліць. Віцька выхапіў з халявы нож, замахнуўся. Кася кінулася між імі, загарадзіла сваімі грудзьмі Віцьку. У гэты час з-за каменя выскачыў парабак Янук, схапіў за руку Віцьку, у таго выпаў нож, між імі пачалася барацьба. Віцька, нарэшце, кінуў аб зямлю Янука і сам наўцёкі).

Сурынта (у другі бок). Гэй, служба!.. Сюды!.. Мяцеж!... (Пабег).

Кася (за ім). Што будзе! Што будзе!

Аканом (з-за куста). Ах, каб цябе чума!.. Ледзь пана Сурынту не забіў!.. Вось шкада, дык шкада!.. Я толькі гэтага і чакаю! Але нічагутка! (У той бок, куды пайшоў Сурынта). Ты загінеш і на тваіх касьцях крумкачы гуляць вясельле будуць, а з ёюжыць буду я, я!..

ЗАСЛОНА.