Перайсці да зместу

Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аканом! (Сурова глядзіць на парабкоў. Прыбег аканом. У руках яго некалькі палак).

Аканом. Я тут! (Убачыўшы, што пан заглядзеўся на парабкоў, разглядае Касю).

Сурынта. Як працуюць?.. Дагледзь іх…

Аканом. Рад слухаць! (Дае палкі). Выбірайце, ваша мосьць (Сурынта ўзяў). Адстане цела ад касьцей, а кій жыць будзе.

Сурынта. Гэтую парабчанку да мяне ў двор!

Аканом. Рад слухаць! (Сурынта падышоў) О!.. вы — гультаі! (Сурова агрызнуўся). Чумы на вас няма! (Падышоў да Касі, ласкавым голасам). Не палохайся, галубачка, я не на цябе! Пойдзем сабе сьцежачкай да пана, а не, заначуеш у мяне! (Хутка пайшоў сьледам за панам).

Бутрым. Ня відаць ужо пана!..

Віцька. Зараз вернецца, пагладзіць косьці новым кіем!.. Гэх, высока ўздымаюцца мае грудзі!..

Бутрым (да Агаты). Сучка, набрахала!

Агата. Ён усё ведаў, аб ёй. У яго зрок спрытны!..

Бутрым. Біць цябе трэба! (Замахнуўся).

Віцька (спыніў). Стой!..

Агата. А ну, спрабуй!

Бутрым. Рук не хачу брудзіць…

Віцька. Маўчэце хлопцы!.. Дайце хвілінку супачыць… Сэрца сьціскаецца, да помсты кліча!..

Пракоп. Што-ж цяпер будзе?

Агата. А нічога ня будзе, трэба ёй ісьці да пана.

Кася. Зараз ісьці?