Перайсці да зместу

Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Віцька. Песьню сьпявайце яе! (На Касю). Чаго палохацца?!.

Аксіньня. Вы, хлопцы, памятайце-ж, каб ніхто з вас і слова ня ўспомніў пра яе!..

Бутрым. Па нас будзьце спакойны!..

Аксіньня. А ты, Кася, глядзі! Як падыйдзе пан, каб і вачэй ня ўзьняла!.. Убачыць — прападзеш: ён прыгожых любіць!..

Кася. А можа мне схавацца?

Агата. Яшчэ чаго, павінна тут застацца!..

Аксіньня. Ну, дык памятайце-ж, пра тое, што яна зьбеглая, пан ведаць не павінен!

Запяялі песьню, Віцька схаваўся раней за капою сена.
Падышоў Сурынта. За плячыма ў яго стрэльба, торба, стаў за дрэвам і слухае. Парабкі яго ня бачаць.

Сурынта (пад канец сьпеву). Нішто сабе песьня! Я яе з ахвотаю слухаю!..

Усе. Дзень добры, вяльможны пане!

Сурынта. Я гэткай песьні і ня чуу раней! (Пауза). А ў якой старонцы пяюць такую песьню? (Усе маўчаць). Хіба глухі?.. У якой старонцы?..

Бутрым. Ня ведаем, паночку!..

Агата. Я ведаю!.. Вось гэта парабчанка (на Касю) навучыла нас! (Усе захваляваліся. Пракоп адышоў у бок. Кася стаіць пры помніку, тварам да публікі).

Сурынта. А хіба-ж яна не мая? (пауза). Глухія вы, ці што? (Гнеўна). Нагляднік!

Пракоп. Я тут, панок!