Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— З кім жа гэта?

Я даў сябру праграму, дзе быў адбіты патрэт Івана Луцкевіча.

— Вось з кім!

— Добры грамадзянін, шчыры і вялікі беларус, пачынальнік беларускага адраджэньня! — сказаў сябра, пільна ўзіраючыя на патрэт. — Ён з намі ёсьць, жывець, працуе. Слава яму!

А было гэта ў Менскім гарадзкім тэатры 17 студня 1920 году.

Л. Родзевіч.


Сьвятой памяці Іван Луцкевіч вельмі любіў вёску і ўмеў яе ажыўляць сваёю прастатою і ласкаваю абходкаю.

Зьяўляўся заўсёды ў грамаду сялянскую, калі сяляне вольны ад працы, улетку, сьвятамі і вечарамі, высыпаўшы на вуліцу, свабодна гамоняць аб усім, што каму сьліна да вуснаў прыносіць.

Закурыўшы люльку ці цыгару, каб ня быў адметны ад зборышча, заўсёды патрапляў зьвярнуць увагу зборышча на якую-колечы рэч мастацтва вясковага ў кабет, на тканіны і паясы розных рысункаў, што нявольна прад ім хацелася ўсім вучасьніцам зборышча папісацца сваімі вырабамі.

І зносілі кабеты і дзяўчаты, адны перад другімі, тканіны і адзежу свайго вырабу.

І кождая, пахваленая і заахвочаная, а навет і ажыўленая на будучыну, адхадзіла, абяцуючы у будучыне яшчэ прыгажэйшае зрабіць.

А таксама і з мужчынамі ўмеў так добра абходзіцца і разрухаць іх, зьвяртаючы увагу на ўсё, так што рады былі паказваць усё, як з гаспадаркі, так і штукарства свайго вясковага.

Пры гэтым вельмі рады слухалі і, слухаючы, запрашалі, так што такая дружба і гасьціннасьць заходзіла, як быццам і расставацца ня мелі.

А для гэтага, што вельмі ўмела і з знаёмствам уваходзіў у сялянства, то і патрапіў сабраць беларускай народнай тварчасьці дамовага вырабу — як ніхто дагэ-