Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У краскі родные, ў зельле
прыбярыся, Іване,
— Беларусі далёкай
прышлі з зораў вітаньне.

Бо ня знае Айчызна
хто выходзіў яе ў рваных ботах,
бо ня ведае, родна,
каго пыл яе сьвятасьці знішчыў,
бо сама не згадае
хто цяжкіе кляйноты ўсьцяж насіў у вантробе.

Іване, Іване,
Яна ўскрэсьне, паўстане,
і граніт свой дасьць Велы, дзе мы сны нашы сьвілі,
і дасьць злота Хрыстові ў пачарнеўшай аздобе,
і дасьць боцікі дзецям і паненцы пярсьцені,
і Народу зямлю дасьць і Табе — уздыхненьне.

|}

Неаджалованай памяці друга маладых лет, Івана Луцкевіча, архэолега, піонера беларускага руху.

Юры Янкоўскі.

Варшава, ў верасьні 1919 г.