Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кім складзе, каторы забасьпечыў-бы слухмянасьць загадам начальніка упраўленьня Літвы князя Ізэнбурга-Бірштэйна. Беларусам вызвачаецца адно месца, і Зузэміль мае ўжо гатовага кандыдата, які ахвотна пойдзе на ўсякую угоду. Але ўсё беларускае грамадзянства востра выступае проці гэткага трактаваньня беларусаў на тэррыторыі, на каторай яны лікам блізка роўны літвіном. На соцыялістычным мітынгу, скліканым соцыялістычнымі партыямі ўсіх нацыянельнасьцей, прамоўцы ад беларусаў, а між імі Іван Луцкевіч, востра кляймяць палітыку окупантаў і тых літвіноў, якіе пайшлі на ўгоду з імі. А пасьля літоўскае конфэрэнцыі і ўтварэньня Тарыбы ў Беларускім Клюбе пад маршалкоўствам Івана Луцкевіча адбываецца другі мітынг — спэцыяльна беларускі, каторы выносіць рэзалюцыю пратэсту проці адносін да беларусаў і трэбуе, каб нямецкіе ўласьці дапусьцілі скліканьне ў Вільні беларускай нацыянальнай конфэрэнцыі дзеля утварэньня беларускага прадстаўнічага органу. Калі — пасьля доўгіх перагавораў — геткае пазваленьне ўдалося вырваць у немцаў, зразумеўшых, што беларусы не дапусьцяць у Тарыбу нямецкага кандыдата і на крыўдных для іх варунках наагул у яе ня пойдуць, — беларусы пачалі пэдгатавіцельную работу, душой каторае быў Іван Луцкевіч. Ня маючы грошы на лепшую ежу, адзежу і дровы для сябе, ён знаходзіць іх на грамадзкую патрэбу, прадаўшы дзеля гэтага рожные цэнные рэчы з сваей колекцыі старасьвеччыны. Ен сам едзе ў справах конфэрэнцыі ў Беласток, і тут прадстаўнікі нямецкага ўраду стараюцца пераканаць яго ў карысьці для краю прылучыцца да Нямеччыны. Выслухаўшы іх доказы, Ів. Луцкевіч іронічна сказаў: „Я маю на гэта яшчэ адзін аргумэнт. Калі і нашым манархам стане Вільгэльм, дык нам ня прыдзецца рабіць свае асобнае рэвалюцыі, каб скінуць яго: гэта зробіць сам нямецкі народ!“….

У часе конфэрэнцыі, якая адбылася ў Вільні 25, 26 і 27 студзеня 1918 году, Ів. Луцкевіч працуе неўтаміма. Акурат у тым часе ён атрымлівае вестку, што за ваенным кордонам — у Менску — памерла яго маці. Гэты ўдар ён пераносіць з нязвычайнай стойкасьцю: самы акт стараецца укрыць нават перад братам, каб гэта не адбілася на працы апошняга, як маршалка конфэрэнцыі. І толькі пасьля выяўляецца, чаму ў часе кон-