Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 70 —


Так адважыўся сын пікнуць слова
І паклікаў у хату сям’ю.
Хоць дзядоўскія крыкі ня новы —
Надакучылі ўсё-ткі яму.

20/XII—21 г.

|}


ЗАЧАРОВАНЫ КРАЙ.

1. НА ПАЛЕСКІМ БАЛОЦЕ.

І туды і сюды навакола глядзі:
Ўсюды тхлань, усюль гідкае нетра.
Па карчох, па дамох цэлы тыдзень брыдзі,
Цябе душыць гнілое паветра.

Сьцеражыся дрыгвы, бо, як ведзьма, глыне,
Чорт у процьму пацягне за ногі;
Прападзеш пад карчом у дрыготным багне,
Дзе няма ні пуці, ні дарогі.

Сум пануе вакол, страхацьцё і жуда,
Плача каня ў кустох на балоце;
Адусюль на цябе паглядае брыда,
Млее сэрца, дрыжыць у самоце.

2. ШТО БЫЛО ДА СТВАРЭНЬНЯ ПАЛЕСЬСЯ.

Зіхацела даўней тут вада, нібы шкло,
Быпцам неба лялелась другое.
І Палескай зямлі тут зусім ня было, —
Быў абшар вадзяністы затое.

Толькі рыбкі ў вадзе зычна плюхалісь тут,
Мігацелі хвастамі на дзіва.
На жар-Сонца глядзеў акунёў цэлы жмут,
Карагод пачынаў палахліва.

Сонца ўсходзіла з хваль, на надводны абшар,
Бо пад коўдрай вады начавала.
Красавалі ў глыбі плоймы колераў, хмар,
Было сонечных косак ня мала.