Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 44 —

Роспач-адчай мігаціць у вачох.
Бліскае стогн на палёх:

…Ратуйце! Ратуйце!

Птушкай заклятай пад небам нямым
Стогн расплываецца ў дым:

…Ратуйце! Ратуйце!

Корчацца-ломяцца тысячы рук
Ад дзікіх ад страшных ад мук:

…Ратуйце! Ратуйце!

Шэпчупца, шэпчуцца тысячы губ,
— „Ад сьмерці, ад жудкіх загуб

Ратуйце!.. Ратуйце!“

…Мазоль мужыка вам заплаціць сто раз,
Мы хлеба чакаем ад вас!

Ратуйце!.. Ратуйце!..“

…Дагэтуль шмат год, многа лет
Мы самі кармілі ўвесь сьвет…
Ратуйце!
Ратуйце!! —

1921 г.

|}


НА БІБЛІЙНЫ ЛАД.

ІСАЯ.

Заліў быдлячы лой вадоўі твае грудзі —
Ты бяз душы жывеш, бяз сэрца, без вачэй.
Ня трэба нам такіх — няхай такіх ня будзе!
Дык згінь, шальмец, як цень спалоханых начэй!

Аблічына твая ад злых учынкаў брыдка,
А рукі, плечы, карк — бы куча гнілых дроў.
Напоўнены сьлязьмі твой скарб, твае дабыткі,
На золаце-шаўкох блішчыць і пеніць кроў.