Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 115 —

Паркан жывых целаў калышацца хутка,
Шапоча таёмна, шапоча ціхутка.

Тымчасам у бога Тамуза ад плачу
Ўсё выцекла волава — выпеклі вочы;
Чарнелі на твары чырвоным, гарачым
Дзьве ямы, як цёмныя цені уночы.

А ведзьмы вакол круць і верць,
А Тамуз таёмны, як сьмерць.

І ведзьмы памалу давай танцаваці,
Давай на сябе паглядаці.
Вось сталі. — Угледзілі цуд —
Над імі ўчыніўся ён тут.
Іх рогаты звонам зьвінелі,
Бо ведзьмы у міг маладзелі:

Іх целы белы — малако,
Ружовы — макаў цьветы,
І гнучы, прухкі, як лаза,
І стромкі, як бярозкі,
Паўнюткі, круглы, бы расой
Насыценыя краскі;
А кроў у жылах аж гарыць,
Як хмельны мёд іграе.

А грудзі — пары галубкоў,
Як мармурныя урны;
Пахнучы, хмельны валасы,
Як вадзяныя травы.

У першай — чорныя, як ноч,
Як цёмны шоўк мільгае.

Ў другой — як сьветлы, мяккі лён,
Траплёны, залацісты.

У трэцяй — колер каласоў
Іскравых, рудамедных.

А вочы ў першай — вішні дзьве,
Дзьве цёмныя, дзьве зоркі.