Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А. Пауловіч паэта зусім іншага напрамку. Гэта паэта пераважна гуморысты, хоць есьць у яго і чыста лірычныя вершы, Але гумар Пауловіча дужа востры і часта накірован у бок багатых станау. Яго вершы выйшлі у зборніку «Снапок».

Засім інакшым паэтай зьяўляецца Змітрок БядуляЯсакар (Самуіл Плаунік). Родам з жыдоў, мястэчка Пасадзец, Вілейскага павету (рад. у 1886 г.) Бядуля рана захапляецца беларускай мовай, так што зусім пакідае сваю мову і робіцца сапраудным беларусам. Але ен беларус ня толькі па мове, а і па усей сваей істоце. Жывучы у мястэчку побач з беларускім жыхарствам і адным з ім жыцьцём, ен зліуся з ім цалком, так што й жыве яго думкамі, яго настроямі.

Па характару свае творчасьці Бядуля гэта паэта з тонкаю чулаю душой, мяккім пачуцьцем, прасякнутым вялікім мастацкім натхненьнем.

Па колькасьці творау Бядуля зьяўляецца адным з найбольш пладавітых паэтау. Ён піша вершы і празаічныя нарысы і апавяданьні. Асобнымі выданьнямі выйшлі зборнікі вершау «Абразкі» (1913; г.) «Пад родным небам» (1922 г.) і апавяданьні «На зачарованных гонях» (1923 г.)

Па зьместу творы З. Бядулі разнастайны. Вершы яго больш лірычнага характару, у якіх адчуваецца як смутак, так і бадзерасьць.

Асабліва хораша у сваіх вершах Бядуля апісвае прыроду, на якую паэта глядзіць вачамі беларуса, яго сьветаглядам.