Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дулю, земляроба — А. Гурло, рамесьніка — Ф. Чарнушевіча.

Максім Багдановіч займае у беларускай літаратуре асобнае месца. Гэта паэта індывдіуалісты так званага — чыстага мастацства, але адзін з выдатнейшых і таляньнейшых паэтау. Ен сын вядомага расейскаго этнографа Адама Багдановіча і дастаў вышэйшую асьвету (скончыу Дэмідаускі Юрыдычны Ліцэй у Яраслауле). Гэтым ен значна розьніцца ад другіх беларускіх пісьменьнікаў, якім умовы жыцьця не далі гэтай магчымасьці. Захоплены роднаю мовай ен пачынае пісаць па беларуску ня гледзячы на тое, што адорваны ад свае краіны (ен жыу у Ніжнім-Ноугарадзе), ен ня меу магчымасьці чуць жывую беларускую мову, а навучыуся ей па запісах беларускае творчасьці.

Гэта акалічнасьць кладзе адбітак і на яго паэзію, у якой адчуваецца адцягнутасьць ад грамадзянскае сучаснасьці, ад жыцьця масы. Як імпрэсыяністы ен пазірае сваім поглядам мастака усе жыцьце, ловіць настроі людзей і у сучаснасьці і у мінулым і адгукаецца на іх, з пункту сваіх уласных настрояу. Але, ня глядзечы на гэта, вершы Багдановіча блішчаць такімі шматколернымі фарбамі, такімі перапляценьнямі розных мастацкіх формау, такім высокім мастацтвам, што уносяць свой асаблівы, але вялікі скарб у беларускую літаратуру. На жаль дачасная раньняя сьмерць Багдановіча (у 1917 г.) не дала магчымасьці яму разьвярнуць свой талант, які пры той шчырасьці да свае працы, якую выявіу паэта, абяцау многа. Вершы Багдановіча друкаваліся у «Нашай Ніве», а пасьля выйшлі у зборніку «Вянок».