Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што прад чытачом праходзе усе гэта жыцьце ад пачатку да канца.

Прыгожасьць гэтых малюнкау гаворыць сама за сябе:

«Дзень быу сьвяты. Яшчэ ад раньня
Блінцы пякліся на сьняданьне.
І ужо пры печы з чапялою
Стаяла маці… Пад рукою
Таукліся дзеці, заміналі,
Або сьмяяліся, сьпявалі.
Услон заняу свае ужо месца
На ім стаяла ражка цеста
І апалонік то і дзела
Па ражцы боутау жвава, сьмела
І кідау цеста у скавародкі
Давала піск яно кароткі
Льлючыся з шумам на патэльні,
І у жар стаулялася пякельны,
І там з яго ужо у вачавідкі
Пякліся гладзенькія пліткі
Блінцоу спаднізу наздраватых
Угору пышна, пухла узьнятых
І ужо адтуль рукою маткі
На стол шпурляліся аладкі».

Але найлепшымі за усе у паэме зьяўляецца апі- саньні прыроды. Гэта прырода у Колоса жыве й гаворыць. Яна адпавядае усім думкам, усім настроям селяніна—яна й прыгожа, і міла, і таемна:

«Зелены луг як скінуць вокам
Абрусам пышным і шырокім
Абапал Немна расьцілауся
За хатай зараз пачынауся