Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Занялі былі пазыцыю. Цераз поўгадзіны кінулі і паехалі яшчэ шыбчэй… Мы ўцякаем, мы бяжым… А дзе-ж вораг? Яго няма…

Вось і Вержбалова! Граніца. Эх!

Зьявіліся масы пехацінцаў-„шатуноў“, што згубілі або кінулі свае часьці. — „Ратуйся, хто можа!“ — цынічна кажуць яны і бягуць, бягуць на ўсход. Ня армія, а зброд. Камандзір наш то маўчыць, сьцяўшы зубы, то кідаецца на шатуноў з бізуном. Іх ловяць, зьбіраюць дзесяткамі, ставяць ім начальніка і гоняць пад даглядам. Яны ўсё роўна разьбягаюцца, каб дзе, „зарваць“ што зьесьці.

У Расіі пасьля Нямеччыны я чую сябе… быццам выйшаў з нечага душнага і такога, дзе ўсё-ўсё вядома і няма поэзіі, і выйшаў на сьвежае, вольнае і ўбогае паветра…

Хочацца і ў Расіі, тут, бачыць гэтыя зручныя, з прысадамі шосы, прыгожыя цагляныя хаткі (і іншае і іншае, — абраз нямецкага поля стаіць у вачох: дрэнаж, раскіданыя, ля сьвежае канавы дрэны, культура), але каб і наш прастор захаваць, поэтычную шырыню і волю лясоў, лужкоў. Ці гэта прызвычаенасьць да свайго? Ці гэта дзьве душы ўва мне — усходняя і заходняя? І сумна, чагосьці лепшага хочацца, і здаволены, што вырваўся з духаты.

2 верасьня.

Пішу ўвечары на біваку. Прыехалі разьведчыкі. У ваднаго ранен конь. Бачылі непрыяцельскую кавалерыю і ланцугі непрыяцельскае пяхоты за м. Шум-