Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скае неба. Але зараз — бой! Таварышом маім, тэлефоністам, прыкра, што я ў такі момант запісваю ў сваю кніжку. Ня лайцеся, чорт вас дзяры!

VI

5 жніўня, раньне.

Ізноў раньне, ізноў дзень… Мы наступілі і адступілі. Крыўда і зьдзіўленьне. Ах, як ірваліся знарады па бакох таго рову! Раненыя пехацінцы паўзьлі а паўзьлі з кустоў к ручаю. — „Паганая вайна!“ — з адчаем стогне адзін. — „Чаму? Што ты?“ — пытаецца другі з абпэцканаю ў кроў шапкаю. — „Як-жа, калі наша артылерыя з левага флангу палажыла сваіх казакоў і пяхоту“. — „Няпраўда… Не кажы так“, — сьцішаў яго наш артылерысты.

Батарэя, пастраляўшы з рову, пераяжджала потым на другую позыцыю. Няслася па нямецкай зямлі наўскачка. Я бег, бег — і застаўся. Цагляныя хаты й будынкі нямецкіх хутароў, брукаваныя, абсаджаныя дрэвамі дарогі, напісы на ростанях кінуліся мне ў вочы, як нешта дзіўнае, панскае. Бягу шыбчэй: збоку ад дарогі ірвуцца чорным сьмярдзючым дымам гранаты. Сьпярша я ня чуў страху. — Джжж!!! — над самым вухам асколак. Тады я надта спужаўся, упацеў, ногі саслаблі. Прытуліўся ў канаўцы. Заўважыў у траве курапатку. Узяў яе ў рукі, бо яна не ўцякала. Сэрца яе тукае на ўсю сілу, воле цяжкое, бы камень. Здалёк прабеглі два зайчыкі. А высака-высака круціўся бусел і нічога не баяўся. Я знашоў батарэю, калі страляніна сьціхла. Ніхто ня ведаў, што я быў