Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каю рыжанькіх стрыжаных коні. Кіруе рыжавусы зьбялелы, як палатно, немчык у чорным, хатняга вырабу гарнітуры, у сіняй камізэльцы з доўгім радам бліскучых гузікаў. Побач з ім сядзіць грузны пехацінец-канваір, паставіўшы стрэльбу прыкладам паміж ног. Наш камандзір прапускае калымажку зырка, пытліва і троху пагардліва. Немчык дужа просіць канваіра, каб дазволіў застанавіцца. Той добрадушна пасьмяхаецца і не пярэчыць. Немчык вылятае з калымажкі і кідаецца к камандзіру:

— Ваша дзіцтва!! — ловіць ён камандзірскую руку з зямлі, з каленяў, каб пацалаваць.

— Пшоў! — з нейкай злорадаснай нялюбасьцю да немцаў вугнавіць горда падпалкоўнік і, адхінуўшыся, задуманы пазірае цераз нашыя галовы ў няведамыя далі.

Падыходзіць артылерыйскі кандыдат і пытаецца ў немчыка панямецку. Той зноў ахопліваецца надзеяй і з жалкім агнём у вачох гаворыць, гаворыць зьбіваецца і ўзноў гаворыць…

— Я ня шпіён… Я рускі, хоць і немец… Рускі немец… Не хачу расстрэліцца… Ехаў толькі да касьцёла…

Дрыжачымі рукамі дастае з калымажкі, з сена, вялікі, румяны яблык і дае кандыдату. Яблык валіцца на зямлю, у пыл… Яго ловяць колькі рук, а гэтым часам салдацюга-кастраміч вокае:

— Папался-то! А кговоріл: нашы вашых-то как мух подавят…

— Зямляк! Ці я гэта казаў?!