Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/191

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усяе праўды не кажу ім адразу. Там напісана, што вышаў новы закон, і ўсе белабілетнікі павінны зьявіцца на доктарскі перагляд.

„Возьмуць ізноў“, пячэ мне пад сэрцам.


І сват пашоў, і лямпу патушылі, і ўсе заснулі, а я не магу заснуць. Колькі разоў брахалі сабакі за садам ля гумна і па дварох, пяялі пеўні, цурбоніла пад пол з-пад малога Васілька, пляменьніка майго Думаў я, што будуць яго, беднага, заўтра біць за тую бяду. І думаў аб сваім жыцьці. Уздумаў, як сам быў малы, і часта здавалася тады, што дужа мне цяжка на гэтым сьвеце, а ня ведаў, а ня ведаў, што тое гора дзяцінае будзе шчасьцем здавацца цяпер.

„Заб‘юць цяпер… І к ліху новае жыцьцё… Ну й чорт яго бяры, такое жыцьцё, — ня шкода“…

Але нейкі ком падкаціўся, і заныла ўсё.

І так пераходамі думалася, то лепшае, то горшае.

А ўсё наагул — нядобра, прыкра, цяжка…

Сьнежань 1915 г.