Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лат“ — не зразумела; відаць, што аўтар не сядзеў у акопах. Перадавіцы К-лы пераліваньне з пустога ў парожняе.

Прабаваў сяньня ўсьведамляць аднаго салдата-беларуса з нашага пяхотнага прыкрыцьця. Прачытаў яму кавалачак з „Летапісцаў“.

— „Вот саўсім папростаму, дзеравенскі язык. Як яго? Маларасійскі завуць, ці што?

— А ў вас як гавораць?

— „І ў нас так: ні папольску, ні паруску“.

— Вы каталік-беларус?

— „Але… мы польскай веры, польскія“.

Чытаю яму: Даражэнькі сынок!.. — i далей з апавяданьня.

— Так у вас гавораць? Ці, можа, што ня так?

— „Вот, вот… Зусім так… Ха-ха-ха!“

Трагічны сьмех!

Але нарэшце ён зразумеў мяне і сказаў:

— „Калі так, як кажаце, дык Беларусь павінна быць. Што-ж, ці мы чым горшыя за другіх? Гэта добра, гэта справядліва:, што трэба свабоды, зямлі чалавеку“… Гэта лоўка! Толькі… — ён стаў муліцца ў сваіх развагах, спыніўся.

— Што-ж: толькі?…

Толькі аднаго баюся: як застанемся самі па сабе, без расійскіх і польскіх, жыды нас зусім звядуць.

— Чаму заядуць? Як будзе ўсім воля, усе будуць роўныя, дык нашто ім нас заядаць? А вы ведаеце, што вось гэта, што я вам чытаў, напісаў наш беларускі жыд?